Тыдзень роднай мовы

01.12.2023
Тыдзень роднай мовы - сапраўднае свята для навучэнцаў.
Як заўжды, цікава праходзіў прадметны тыдзень ў каледжы: квесты, гульні, вечарыны, адкрытыя вучэбныя заняткі .
Пачынаўся тыдзень інтэлектуальным баўленнем часу «Гульня на роднай мове», якую праводзілі выкладчыкі роднай мовы літаратуры Каплун Ж.Я., Гарбацянкова Н.М.
28.11.2023 - навучэнцы прынялі ўдзел у квэсце «Ўсе шляхі прыводзяць у музей», які падрыхтавалі супрацоўнікі музея імя Ў.Караткевіча для нашых навучэнцаў. Квэст прайшоў у цікавай форме.
У сярэду для навучэнцаў групы №48 прайшла інтэрактыўная гульня «Мая Радзіма - Беларусь», якая была накіравана на ўспрыняцце роднага слова, на патрыятызм і пачуцце гонару за родную краіну. Праводізлі гульню выкладчыкі - Каплун Ж.Я. і Гарбацянкова Н.М.
30.11.2023 - навучэнцаў чакала брыфінг-сустрэча «Майстры слова - знакамітыя землякі», якую падрыхтавалі супрацоўнікі музея імя  У.Караткевіча.А на прыканцы тыдня для навучэнцаў групы 1-Д-23 быў праведзены адкрыты ўрок па беларускай мове «Правілы ўжывання фразеалагізмаў у беларускай мове», які падрыхтавала выкладчык - Каплун Ж.Я.
Вялікі дзякуй навучэнцам груп №48,37,46,1-д-23 за актыўны ўдзел у мерапрыемствах! Асабліва дзякуй выкладчыкам - Каплун Ж.Я., Гарбацянковай Н.М., Пахоменка І.У. за творчы падыход, за любоў да свайго прадмета і настаўніцкі прафесіяналізм!