«Шляхамі любага песняра»

04.11.2022
З З1.10 па 04.11 у каледжы прайшоў тыдзень роднай мовы і літаратуры, прысвечаны 140-годдзю з Дня нараджэння Я.Коласа. Многа цікавых і запамінальных мерапрыемстваў яскрава было прапанавана навучэнцам.
Адкрываў тыдзень даследчы конкурс «Па родных мясцінах  Якуба Коласа», які выявіў лепшых знаўцаў біяграфіі песняра.
Другі дзень, таксама, займальны і цікавы, бо нікога не аставіла абыякавым віктарына «Пазнай верш па радках».
Творчы конкурс заўседы прыцягвае увагу, бо самые таленавітыя вучні ў розных напрамках прадстаўляюць свой талент. Тут і мастакі, і камп'ютэрныя геніі, і паэты - усе, каму падабаецца пісьменнік і яго талент. Конкурс так і называўся «Асоба Коласа маімі вачамі». Лепшыя группы №31,40,34.
Чацверты дзень прадоўжыла акцыя «Працягні верш...». Па адным радку трэба было спазнаць твор і прадоўжыць яго. Ва ўсіх кабінетах каледжа гучалі прыгожыя Коласаўскія радкі, нібы сам аўтар быў побач з намі.
Закрываў тыдзень агагульнакаледжны дыктант, прысвечаны творчасці пісьменніка, а таксама працаваў кіналекторый «Колас сярод нас». 
Тыдзень прайшоў, але пачуцце гонару і павагі застанецца надоўга, бо мы шчаслівыя людзі-беларусы, бо сярод нас жыў і працаваў такі талент!
Н.Гарабацянкова