"Як ты дорага мне, мая родная мова!"

23.09.2022

“Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здаля.”

Н.Гілевіч

 

Роднай мовы цудоўныя пералівы чуліся з усіх аудыторый каледжа на працягу тыдня, бо з 19 па 23 верасня праводзіўся тыдзень роднай мовы.

Адкрываў тыдзень усеагульны Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”, які пісалі не толькі навучэнцы каледжа, але і педагагічны калектыў на чале з кіраўніком. Вынікі дыктанта паведзены, лепшыя работы адзначаны.

Творчы марафон “Мова родная – мова модная” – адзнамянаваў другі дзень тыдня. Творчыя работы на беларускай мове теленавітых навучэнцаў былі прадстаўлены ў намінацыях: “Лепшы паэтычны твор”, “Лепшы празаічны твор”, “Лепшая прэзентацыя”.

Трэці дзень – дзень вандроўны. Пасля заняткаў навучэнцы разам з выкладчыкамі Гарбацянковай Н.М., Капрлун Ж.Я., Пахоменка І.У. адправіліся па экскурсійным маршрутам па мясцінах знакамітага земляка У.Караткевіча (музей, хата, вуліца, помнік).

Чацверты дзень быў цікаўны работай адукацыйнага відэалекторыя “Беларусь гістарычная”, дзе развіцце і станаўленне роднай мовы было прадэманстравана ў поўнай меры. Актыўнасць чацвертаму дню надала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, у якой прыняў удзел калектыў каледжа на чале з кіраўніком. У гэты дзень усе размаўлялі на роднай мове, нават у сталоўцы. А лепшыя знатакі роднага слова атрымалі салодкія падарункі.

Апошні дзень тыдня ўпрыгожыла брыфінг-сустрэча з супрацоўнікам музея імя У.Караткевіча Смаляковай Н.М. “Майстры слова – знакамітыя землякі”.

А асабліва яскравай і запамінальнай была дэманстрацыя адзення “Беларускія матывы”, якая нікога не пакінула абыякавым. Прыгожыя дзяўчыны ў тэматычных сукенках, створаных майстрамі каледжа – гэта ўзор дзявоцкасці, сучаснасці, перапляцення мінулага і будучага.

Тыдзень прайшоў і засталася ўпэўненасць у тым, што навучэнцы каледжа любяць і стараюцца вывучаць родную мову, бо яны жыхары самай лепшай краіны ў свеце, імя якой – Беларусь!

Н.Гарбацянкова