Сустрэча з супрацоўнікамі музея ім.У.С.Караткевіча

29.11.2018

29.11.2018 г. адбылася цікавая сустрэча з супрацоўнікамі музея ім.У.С.Караткевіча, у ходзе якой навучэнцаў пазнаёмілі з цікавымі фактами з біяграфіі  У.Караткевіча, правялі гульню "Брэйн-рынг", на веданне гісторыі свайго краю. Многа пытанняў, адрасаваных навуковым супрацоўнікам Касьянавай К.В.,Парчэўскай М.С. мели грунтоўныя адказы, а асоба нашага таленавітага земляка стала для навучэнцаў больш блізкай, зразумелай і цікаўнай. Свята роднага слова, роднай літаратуры, бацькаўшчыны прайшло ў атмасферы творчасці  і эмацыянальнасці!