Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
30.11.2018З 26.11.2018 г. па 30.11.2018 г. у нашым каледжы праходзіў тыдзень роднай мовы і літаратуры. Праграма тыдня была насычанай і цікавай. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой Радзімы, праграма тыдня была цесна звязана з асобай У.Караткевіча - нашага земляка і выдатнага пісьменніка. Літаратурныя віктарыны, завочныя экскурсы, творчы конкурс мультымедыйных прэзентацый "Быў… Ёсць... Буду...". Конкурс вызваў цікавасць у многіх навучэнцаў, усяго на суд журы было прадстаўлена 10 творчых работ. Але спаборніцтва ёсць спаборніцтва... месцы размеркавалісь наступным чынам:
3 месца - групы № 15,16 ,14
2 месца - група № 11
1 месца - 1, 8 групы.
Віншуем пераможцаў!